У аўторак будзем святкаваць заканчэнне сяместра на ESL (English as Second Language) у каледжы. Дзеля таго арганiзоўваецца невялiкае пацi. Як няцяжка здагацца, навучаюцца на гэтых курсах эмiгранты з розных краiн, i кожны павiнен прынесцi нейкiх этнiчных пачастункаў, каб пачаставаць астатнiх студэнтаў. Я выбраў для сябе дранiкi. I сёння паспрабаваў прыгатаваць iх з амерыканскай бульбы. Здзiвiла колькасць вадкасцi ў бульбе. Але ўсё роўна атрымалiся смачныя.
I так, сустракайце, дранiкi з амерыканскай бульбы:

I так, сустракайце, дранiкi з амерыканскай бульбы:
